Ад транспартнага падатку Мінфін разлічвае атрымаць 1 трыльён рублёў

Па словах чыноўніка, на новыя паступленні яны разлічваюць ужо ў 2014 годзе. Спаганяцца новы збор будзе падчас праходжання тэхагляду, перадае interfax.by.



Нагадаем, што пра новую пошліну стала вядома некалькі дзён таму. Аўтамабілісты будуць плаціць яе за допуск да дарожнага руху.



Як кажа Ермаловіч, пошліна будзе спаганяцца з аўтамабіляў, якія маюць дзяржаўную рэгістрацыю. Яе памер будзе вагацца ад 1 да 25 базавых велічынь (цяпер 1 базавая — гэта 130 тысяч рублёў). Велічыня пошліны будзе залежаць ад масы і віду транспартнага сродку і ад таго, хто валодае гэтым транспартным сродкам — юрыдычная ці фізічная асоба.



Фота — autobrest.eu
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі