Ад удару ў слуп BMW разарвала на дзве часткі, кіроўца загінуў (фота)
Трагедыя адбылася ў панядзелак удзень на вуліцы Свярдлова ў Мінску.
Малады кіроўца памёр на месцы здарэння. Як піша auto.onliner.by, да месца выехала кіраўніцтва ДАІ горада.
Паведамляецца, што кіроўца BMW ехаў з боку трамвайных шляхоў у кірунку былога Чэрвеньскага рынка. Ён рухаўся па сярэдняй паласе за бетонамяшалкай. Потым, відаць, вырашыў апярэдзіць яе і пераехаў у крайні правы шэраг, але там была прыпаркаваная фура. Затым легкавушка рэзка затармазіла і ўрэзалася ў слуп.
Аўтамабіль ператварыўся ў груду зламанага металу. Ад удару плафон з асвятляльнай мачты зляцеў, яго аскепкі разляцеліся ў радыусе 50 метраў.
У ДАі кажуць, што загінуламу — 20 гадоў. Па словах відавочцаў, аўтамабіль рухаўся з хуткасцю не меней за 150 км/г.