На трасе пад Мінскам згарэў Bentley Continental (фота, відэа)
У ноч на 7 чэрвеня на трасе М2 у сур'ёзную аварыю трапілі чатыры легкавыя аўтамабілі — Volkswagen Bora, Audi 100, Rover і Bentley Continental GT.
Апошняя машына цалкам выгарэла, паведамляе сайт onliner.by. Паводле некаторых звестак, тым часам на трасе адбываліся начныя гонкі стрытрэйсераў. Як пішуць відавочцы, віск тармазоў быў чутны нават у Нацыянальным аэрапорце "Мінск".
Выратавальнікі пацвярджаюць, што ўначы быў выезд на трасу М2. Па іх словах, пажар не будзе лічыцца ўліковым, бо падчас узгарання аўтамабіль рухаўся.
Відавочцы аварыі кажуць, што на трасе адбылася серыя сутыкненняў з выездам у кювет. Пасля гэтага Bentley загарэўся, і яго кіроўца ледзь паспеў выскачыць з салона.
Фота — auto.onliner.by