За аўтааварыю ў Польшчы беларуса асудзілі на 5 гадоў (відэа)
У аварыі ў лістападзе 2012 года загінулі тры чалавекі, яшчэ пяць атрымалі раненні.
24 чэрвеня суддзя прысудзіў беларускага кіроўцу да 5 гадоў турмы і 10-гадовай забароны на кіраванне аўтамабілем, паведамляюць польскія СМІ. Такое ж пакаранне патрабаваў і пракурор. Сам жа абвінавачваны прызнаў сваю віну і прасіў прысудзіць яго да чатырох гадоў турмы.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, беларускі кіроўца фуры на аўтадарозе каля Беластока з невядомых прычынаў выехаў на сустрэчную паласу руху. Гэта і справакавала сутычку 6 аўтамабіляў, 4 з якіх былі грузавымі. З-за аварыі нацыянальная дарога была заблакаваная больш як на 7 гадзінаў. З-за гэтага ўтварыліся шматкіламетровыя заторы аўтамабіляў.
Падчас здарэння 37-гадовы беларус атрымаў толькі пералом рукі. Відэа было зроблена камерай аднаго з аўтамабіляў.