Адменены асобны конкурс для выпускнікоў вясковых і гарадскіх школ


Гэта прадугледжана новай рэдакцыяй Правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая зацверджаная ўказам кіраўніка дзяржавы.



Гэтым дакументам адмененае прафесійна-псіхалагічнае сумоўе для асобаў, якія паступаюць на спецыяльнасці, звязаныя з дзяржаўным кіраваннем, правам і журналістыкай.



Мэтавы набор абітурыентаў прадугледжваецца па ўсіх спецыяльнасцях. Між іншым, дазваляецца заключэнне дамоваў аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста паміж арганізацыяй, якая замаўляе кадры, і абітурыентам незалежна ад месца яго пражывання і адзнак.



Прыём у ВНУ па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях павялічаны да 60% ад кантрольных лічбаў прыёму, адзначае БЕЛТА.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі