Адміна "Гродна Чата" затрымалі пры вяртанні ў Беларусь

Затрыманы пры вяртанні беларус

Затрыманы пры вяртанні беларус / фота з старонкі ў Інстаграме

Яшчэ аднаго беларуса затрымалі пры вяртанні на радзіму. Відэа з ім з'явілася ў праўладных тг-каналах.

Мужчына кажа, што быў адміністратарам тэлеграм-канал "Коцікі і сабачкі Гродна", тэлеграм-чата "Чат Гродна" і пабліка ў Фэйсбуку "Дапамога беларусам за мяжой".

Таксама пад прымусам ён гаворыць, быццам абражаў Лукашэнку і сілавікоў, перадаў даныя свайго аднакласніка ў "Карнікі Гродна" і "Чорную кнігу Беларусі". "А таксама заклікаў людзей да ўступлення ў розныя тэлеграм-каналы і медыя", — кажа на відэа затрыманы.

Паведамляецца, што мужчына вяртаўся ў Беларусь з Польшчы праз Латвію.

"Медыязона" знайшла ў сацсетках старонку затрыманага: ён падпісаны як Алекс Хахлоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі