Стала вядома, колькі людзей затрымалі "за палітыку" з 2020 года
Акрэсціна
Ад пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ў Белару4сі па палітычных матывах затрымалі больш за 50 тысяч чалавек. Гэтыя лічбы на канферэнцыі "Новая Беларусь" агучыў праваабаронца Леанід Судаленка.
Палітзняволенымі за гэты час былі прызнаныя больш за 3380 чалавек. І ўжо каля 2000 з іх выйшлі з-за кратаў.
Як паведаміў Судаленка, на цяперашні час праваабаронцам вядома як мінімум пра 5472 людзей, асуджаных паводле палітычна матываваных крымінальных справаў. Прычым 1603 чалавекі з гэтай колькасці асудзілі летась.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.