Адмовы ў пазовах па субсідыярнай адказнасці ў судах выраслі ў сем разоў
Амаль у сем разоў у параўнанні з 2017 годам павысілася адмова судоў у задавальненні пазоваў па субсідыярнай пры банкруцтве. Пра гэта паведамляе Вярхоўны суд Беларусі.
У 2017 годзе колькасць такіх адмоваў склала 9,8% ад агульнай колькасці разгледжаных па сутнасці справаў. А сёлета колькасць такіх адмоваў склала 65,7%. Гэта звязана з дзеяннем дэкрэта №7 Аляксандра Лукашэнкі "Аб развіцці прадпрымальніцтва".
Пры субсідыярнай адказнасці пазыку спаганяюць не з банкрута (калі ён не можа яе выплаціць), а з іншай абавязанай асобы. Таксама субсідыярную адказнасць могуць ускласці, напрыклад, на чальцоў пэўнага таварыства, калі асноўны адказчык не здольны аплаціць пазыку.