Адно дзяжурства тэрапеўта каштуе 520 рублёў, “хуткай” ― 1170

Адно дзяжурства тэрапеўта каштуе 520 рублёў, “хуткай” ― 1170

Выклік “хуткай” каштуе 65 рублёў, прыём лекара ў звычайнай пакліклініцы ― 13 рублёў, месца ў лякарні за дзень ― да 40 рублёў. Такія лічбы агучвае тэлеканал “СТБ”. Глядзім, наколькі яны адпавядаюць рэальнасці і колькі ж каштуе медыцына.

“Напрыклад, зімой выклікаў значна больш, асабліва ў студзені. Летам значна менш. Але ў спакойны дзень такіх выклікаў можа быць каля 18 за дзённае дзяжурства. Гэтая лічба ў зімовы сезон можа павялічвацца ўдвая”, ― апісвае доктар Міла, якая працуе на “хуткай”.

Значыць, адно дзяжурства “хуткай” каштуе каля 1170 рублёў. На адной звычайнай машыне працуюць два чалавекі плюс кіроўца, на рэанімацыі ― тры. Кіроўца “хуткай”, якога сустракаю проста ў двары, расказвае, што кожны дзень шмат абсалютна бессэнсоўных выклікаў.

“Аднойчы быў выклік калі дзяўчына пагаліла сабе ногі і яны ў яе зачасаліся. Вельмі часта выклікаюць, бо ў чалавека проста галава баліць ці невялікая тэмпература”.

Тэрапеўт звычайнай мінскай паліклінікі за дзень прымае каля 40 чалавек. 34 у самой паліклініцы, астатніх абыходзіць па дамах.

“Мы самі не падлічваем ніколі, але платны прыём каштуе 10 рублёў у нас да тэрапеўта”, ― кажуць у мінскай паліклініцы . То бок платна танней, чым сабекошт?

Калі лічыць па сабекошце, то за адзін працоўны дзень тэрапеўта з бюджэту траціцца 520 рублёў. За месяц гэта амаль 11400 рублёў ці 6 тысяч долараў!

“Там шмат ідзе на расходныя матэрыялы. Але і заробкі ў лекараў не вельмі нізкія, на адну стаўку лекар можа зарабляць па 1100 і 1200 рублёў. А калі гэта хірург, то і болей. Гэта як сярэдняя тэмпература па бальніцы”, ― апісваюць у Камітэце па ахове здароўя.

Лічбы статыстыкі, што праўда, меншыя. Згодна з Белстатам, лекар у студзені зарабляў 980 рублёў.

Атрымліваецца, у сярэдні сабекошт закладзеныя аналізы, здымкі ды іншае. А калі гэта праца “хуткай”, то лекі і бензін для машыны.

У бюджэце на гэты год разлічваюць, што на аднаго жыхара Беларусі будзе сыходзіць 467 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі