Адпрацоўка для дактароў складзе пяць гадоў — Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон

Дактарам павялічаць тэрмін адпрацоўкі ў 2,5 раза

Дактарам павялічаць тэрмін адпрацоўкі ў 2,5 раза / pixabay.com

Дактарам пасля ардынатуры давядзецца адпрацоўваць пяць гадоў замест цяперашніх двух. Гэтая норма датычыць і студэнтаў-завочнікаў. Адпаведныя праўкі ў закон "Аб ахове здароўя" падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Новая рэдакцыя закона апублікаваная 1 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з ёй, ардынатура стане бясплатнай — гэта значыць, што пасля яе заканчэння адпрацоўваць давядзецца ўсім маладым лекарам.

За сыход медыка з вучобы ў ардынатуры ці ў выпадку адлічэння ён будзе абавязаны кампенсаваць выдаткі на навучанне. Калі медык адмовіцца ад адпрацоўкі ці не адпрацуе ўвесь тэрмін, ён будзе абавязаны выплаціць у 2,5 раза больш, чым сродкі, выдаткаваныя на яго падрыхтоўку.

Новая рэдакцыя закона набудзе юрыдычную моц праз тры месяцы.

Недахоп медыкаў у Беларусі стаў ужо хранічным, але іх працягваюць пераследаваць і звальняць за палітычныя погляды. Каб неяк кампенсаваць недахоп дактароў і медсёстраў, улады вырашылі яшчэ больш закабаліць выпускнікоў медуніверсітэтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі