У Мінску па-ранейшаму больш за ўсё не хапае медсясцёр і ўрачоў

Медработнікі застаюцца ў Мінску самай запатрабаванай спецыяльнасцю

Медработнікі застаюцца ў Мінску самай запатрабаванай спецыяльнасцю

Праблема з недахопам медперсаналу ў мінскіх установах аховы здароўя, мяркуючы з усяго, пакуль застаецца нявырашанай. Агенцтва "Мінск-Навіны" піша, што на 1 кастрычніка бальніцы і паліклінікі шукалі 1 806 медсясцёр і 1 541 лекара. Гэта крыху менш, чым у жніўні, тады былі адкрыты вакансіі для 1913 медсясцёр і 1683 лекараў-спецыялістаў. Для параўнання ў верасні 2022 годзе на запыт "медыцынская сястра" у базе дзяржаўнай службы занятасці было 1040 вакансій, а ў 2021 года  крыху больш за 800 вакансій.

Медсёстры і ўрачы па-ранейшаму ўзначальваюць спіс самых запатрабаваных работнікаў на мінскім рынку. Нават кухараў і кіроўцаў, пра якіх дзяржаўнае інфармагенцтва піша, як пра "найбольш запатрабаваных рабочых спецыяльнасцях", шукаюць радзей: адкрыты 1 071 вакансія для кухараў і 905 для кіроўцаў аўтамабіляў. Хоць у цэлым 63% вакансій у Мінску тычацца менавіта рабочых прафесій. У гэтым сегменце шукаюць таксама прадаўцоў (740), электраманцёраў па рамонце і абслугоўванні абсталявання і слесараў-рамонтнікаў (па 607), кантралёраў-касіраў (521). Усяго ж у Мінску на 1 кастрычніка былі адкрыты 35 тысяч вакансій. 

Нагадаем, каб спыніць адток спецыялістаў з беларускай эканомікі, Аляксандр Лукашэнка ў верасні прапанаваў павялічыць тэрміны адпрацоўкі для выпускнікоў вну і ўвесці адпрацоўку для "платнікаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі