Адвакат і сябры Статкевіча не маюць звестак пра стан палітыка з 29 снежня
Адвакатка Таццяна Станкевіч апошні раз бачыла свайго падабароннага 29 снежня, паплечнікі палітыка таксама не маюць пра яго ніякіх звестак.
Як распавёў Сяргей Скрабец, давераная асоба экс-кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах, грамадзянскай жонцы Мікалая Статкевіча Марыне Адамовіч таксама адмаўляюць у спатканні са зняволеным.
Сябры палітыка больш за ўсё турбуюцца з-за стану ягонага здароўя. Адразу ж пасля затрымання Мікалай Статкевіч абвесціў галадоўку, патрабуючы не прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Галадоўка цягнецца ўжо 17-ты дзень. “Мікалай ведаў, што будзе сядзець, і сказаў мне, што абвесціць галадоўку. Ведаючы ягоны характар, я ўпэўнены, што ён яе не спыніў”, – гаворыць Сяргей Скрабец, паведамляе belsat.eu