Адышла эпоха: якім ён быў, фэст “Басовішча”, і які след пакінуў?
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
2019 год стаў апошнім годам правядзення фестывалю “Басовішча”. У 30-гадовай гісторыі культавага опэн-эйра, што праходзіў у сярэдзіне ліпеня ў падляшскім мястэчку Гарадок амаль на мяжы Польшчы і Беларусі, была пастаўленая кропка. А ў 2020 годзе “Басовішча” вярнулася. Але не як фэст, а ў выглядзе дакументальнай стужкі.
Чым адметны фестываль “Басовішча”? Ці адлюстроўвае дакументальны фільм усё, што сабой увасабляла гэта свята музыкі маладой Беларусі? Ці стане фільм для ўдзельнікаў фэсту “вяртаннем у маладосць”?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае рэжысёр фільма “Басовішча” Ежы Каліна. Прыгадаць атмасферу фэсту дапамагае рэдактарка Еўрарадыё Марыя Калеснікава.