Адзін BISS у краіне ёсць — навошта Лукашэнка стварыў свой?
Па загадзе Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі створаны Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, кіраўніком якога прызначаны Алег Макараў, які дагэтуль працаваў начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржсакратарыяту Савета бяспекі Беларусі.
Чым будзе займацца новы інстытут стратэгічных даследаванняў, якія ў яго задачы? Ці апраўданыя чаканні, што пад інстытут маскіруюць новую карную структуру? Ці чакаць у выніку дзейнасці гэтага інстытута новых абмежаванняў свабоды слова і наступу дзяржавы на інтэрнэт?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.