Адзін з заводаў “Белшыны” прыпыніў працу да 1 красавіка

Завод масавых шын на ААТ “Белшына” ў Бабруйску прыпыніў працу да 1 красавіка. Сітуацыю для Еўрарадыё пракаментаваў начальнік  вытворчага аддзела ЗМШ Анатоль Галіеўскі.

“Завод прыпынены ў сувязі з вялікай колькасцю прадукцыі — назапасілася шмат прадукцыі на вытворчых плошчах. Нікога мы не пакрыўдзілі: частку людзей адправілі на прыборку тэрыторыі і рамонт абсталявання (яны атрымаюць заробак як за няпоўны працоўны дзень — заўвага Еўрарадыё), а  частка людзей працуе на сельскагаспадарчым цэху (людзі атрымліваюць сярэдні заробак — заўвага Еўрарадыё). Зараз тэрыторыя завода вызваленая ад прадукцыі”, — пракаментаваў Галіеўскі.

Па інфармацыі Галіеўскага, з 1 красавіка завод перазапускаецца.

Ілюстратыўнае фота з сайта bobr.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі