Адзіны падатак для фізасоб і ІП пакуль не скасуюць, але прыкметна павялічаць

Законапраект аб зменах у Падатковы кодэкс быў напярэдадні зацверджаны ў першым чытанні / pixabay.com​
Законапраект аб зменах у Падатковы кодэкс быў напярэдадні зацверджаны ў першым чытанні / pixabay.com​

Адзіны падатак для фізічных асоб і ІП у Беларусі пакуль не скасуюць, робіць выснову папулярны беларускі партал навінаў. Журналісты медыя прааналізавалі законапраект аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс, які ў аўторак быў ухвалены дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні.

Нормы аб скасаванні з 2023 адзінага падатку ў законапраекце няма, хоць раней гэтая прапанова гучала. Аднак цяперашнія стаўкі прапануецца істотна павялічыць, для некаторых відаў дзейнасці — у 2-3 разы. Прычым ужо з 2022 года.

У прыватнасці, адзіны падатак за распрацоўку вэб-сайтаў, наладку камп'ютараў і ўстаноўку праграмнага забеспячэння для фізічных асоб у Мінску хочуць падняць з 116 да 237 рублёў, за музычна-забаўляльнае абслугоўванне вяселляў і юбілеяў — да 259 (цяпер — 127 рублёў), падатак за рэпетытарства — да 82 рублёў (цяпер ён складае 40 рублёў). У рэгіёнах гэтыя плацяжы традыцыйна меншыя, але і яны істотна вырастуць.

Яшчэ больш вырасце адзіны падатак для ІП. Да прыкладу, для мінскіх ІП, якія займаюцца рамонтам аўтамабіляў, збор можа вырасці з цяперашніх 308 рублёў да 896, для цырульнікаў — са 145 да 540 рублёў. Сур'ёзна вырасце адзіны падатак для ІП, якія гандлююць адзеннем з натуральнай скуры або складанымі бытавымі электратаварамі. У Мінску яго плануюць падняць з 315 да 1260 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі