Афганскія дзеці п'юць гарбату замест малака, бо ў маці няма грошай — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / Коллаж Влада Рубанова, Еврорадио

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі разам з нямецкай калегай напісаў артыкул для брытанскай газеты Sunday Times. Адкуль узялося гэта суаўтарства?

Абое міністраў заклікаюць да спынення агню ў сектары Газа — і да ўстойлівага міру, які працягнецца "дні, гады, пакаленні".

Мы працягваем вельмі каротка расказваць вам пра ўсе важныя навіны, якія адбываюцца ў свеце.

 

Закладнікі напісалі SOS рэшткамі ежы

На гэтых выходных з сектара Газа прыйшла яшчэ адна трагічная навіна: байцы ЦАХАЛ памылкова застрэлілі трох ізраільскіх палонных, прыняўшы іх за пагрозу. І цяпер з'яўляюцца ўсё новыя падрабязнасці гэтай трагедыі.

Са слоў ізраільскага вайсковага чыноўніка, які захацеў застацца невядомым, мужчыны выйшлі з будынка без кашуль. Адзін з іх трымаў у руках палку з белай тканінай.

Але адзін з салдат адчуў пагрозу — трое мужчын знаходзіліся на адлегласці дзясяткаў метраў — і адкрыў агонь. Двое загінулі адразу, а трэці, паранены, вярнуўся ў будынак. Камандзір батальёна пачуў крык пра дапамогу на іўрыце і загадаў спыніць агонь.

Афганские дети пьют чай вместо молока, потому что у матерей нет денег — #ИхНравы
Новы флюгер / BBC

Новы флюгер зроблены з залацістай медзі. Яго блаславіў арцыбіскуп парыжскі, і пасля флюгер паднялі на належнае месца з дапамогай крана. Цяпер можна сказаць, што аднаўленне шпіля сабора завершанае.

Стваральнік меднага пеўня-флюгера, архітэктар Філіп Вільнёў, сказаў, што яго вогненныя крылы будуць напамінам пра тое, што "сабор можа адрадзіцца з попелу, як фенікс".

Нотр-Дам змог, і мы зможам! Каб быць у курсе галоўных сусветных навін, чытайце штодзённыя агляды на Еўрарадыё. Мы сапсуём вам настрой — але ў канцы абавязкова раскажам і што-небудзь добрае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі