Агентура: да чаго прыводзяць яе пошукі ў сваіх шэрагах і пры чым тут КДБ — эфір

Сяржук Кедышка

Сяржук Кедышка / Еўрарадыё

Беларускі алігарх Машэнскі і яго прысутнасць у Варшаве сталі не толькі прычынай для сваркі сярод чальцоў Каардынацыйнай рады, але і нагодай для пошукаў агентуры ў шэрагах гэтай структуры дэмсіл. І пошукі паказалі, што практычна ўсе чальцы КР альбо “прадажныя”, альбо сакрэтныя агенты. Як, у прынцыпе, і маніторынгавы праект “Беларускі Гаюн” выявіўся, калі верыць асобна апантаным выкравальнікам “агентуры”, не менш як праектам (відаць, усёмагутных у сусветным маштабе) лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

Што не так з абмеркаваннем у КР “пытання Машэнскага” і што дэбаты па гэтым пытанні паказалі? Як змяніліся апошнім часам стасункі ўнутры дэмісл і беларускага грамадства і пры чым тут сітуацыя з “Беларускім Гаюном"? Чым адметныя пошукі ворагаў і агентаў у сваім асяродку і ці ўпершыню такое здараецца ў нашай гісторыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Воля”, экс-прадстаўнік “Паспалітага рушання” Сяржук Кедышка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі