Агентура і маргінес: што паказаў чарговы скандал у дэмсілах
Павел Усаў / Еўрарадыё
Стваральніца тг-каналаў “Дзікае паляванне” і “Карнікі Беларусі” Яніна Сазановіч у праграме "Белсата" чарговы раз расказала пра сітуацыю з агентам ГУБАЗіКа ў ЧКБ, пра ролю ў гэтым правале Франка Вячоркі і пра тое, што за наступствы гэтага правалу ніхто не быў пакараны. Калі параўноўваць з тым, што Яніна казала год таму ў эфіры Еўрарадыё, то гэтае інтэрв’ю адрознівалася толькі яе словамі, што Франак — агент лукашэнкаўскіх спецслужб. Праўда, без доказаў такой супрацы. Ну і што АПК лабіраваў “неўключэнне гаманца Лукашэнкі Машынскага” ў санкцыйны спіс. Таксама без доказаў. Эфір быў выдалены, прычыны выдалення "Белсат" патлумачыў, але гэтая сітуацыя стала нагодай для чарговага скандалу ў дэмсілах.
Якія высновы можна зрабіць з сітуацыі з выдаленнем праграмы і ці сапраўды за ўсім “тырчаць вушы Франка”? Што ці хто стаіць за правакаваннем скандалаў у дэмсілах і каму на карысць раскідванне бездоказных абвінавачанняў? Ці варта чакаць станоўчых вынікаў ад “стратэгічнага дыялогу” паміж беларускімі дэмсіламі і ЗША? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.