Акадэмія кіравання пры прэзідэнце знікла з рэйтынга ВНУ
Яшчэ ўчора, 9 студзеня, яна была ў спісе на 36-м месцы рэйтынга ўнівераў.
Рэйтынг універсітэтаў па выніках уступнай кампаніі, які падрыхтавала Мінадукацыі, зменшыўся на адну ВНУ. Раптоўна са спісу знік адзін універсітэт — Акадэмія кіравання пры прэзідэнце. Як раней паведамляла Еўрарадыё, гэтая ВНУ займала 36-ю пазіцыю ў рэйтынгу.
Першыя ў спісе — БДУ, БНТУ, БДУІР. На апошнім месцы — Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут.
А вось так выглядаў спіс учора:
Фота 1: minsknews.by