Акадэмія навук адзначыла 100-годдзе БНР выданнем кнігі (фота)
Напярэдадні адзначэння 100-годдзя абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук выдаў кнігу, прысвечаную гэтай важнай даце — “Беларуская Народная Рэспубліка — крок да незалежнасці: да 100-годдзя абвяшчэння: гістарычны нарыс” (Мінск: Беларуская навука, 2018. 157 с.). Наклад кнігі невялікі — 500 асобнікаў. На яе вокладцы — карта БНР.
“Мы здолелі адбыцца як незалежная дзяржава… Неабходна таксама рабіць усё магчымае, каб не згубіць і ўмацаваць здабыты на мяжы XX-XXI стагоддзяў Беларуссю дзяржаўны суверэнітэт, пра які марылі многія пакаленні лепшых прадстаўнікоў беларускага народа”, — адзначаюць аўтары.