Акцёры і персанал Брэсцкага драмтэатра запісалі моцны зварот да ўладаў
Акцёры і персанал Брэсцкага драмтэатра запісалі моцны зварот да ўладаў. "Немагчыма сілай, страхам і пераследам людзей за іншае меркаванне навязаць грамадству шчаслівую будучыню", — заяўляюць яны. "Гвалту ў Беларусі неабходна пакласці канец!", — працягваюць прадстаўнікі драмтэатра. Яны патрабуюць "спыніць пераслед творчых людзей", выказваюць падтрымку калектыву Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, "чыя будучыня аказалася пад пагрозай", патрабуюць аднавіць на пасадзе гендырэктара Паўла Латушку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.