Акцыя ў падтрымку экс-каліноўца Верамейчыка прайшла каля Сейма Літвы

Акцыя ў Вільні ў падтрымку Васіля Верамейчыка

Акцыя ў Вільні ў падтрымку Васіля Верамейчыка / delfi.lt

27 лістапада каля літоўскага Сейма адбылася акцыя ў падтрымку экс-каліноўца, палітвязня Васіля Верамейчыка. Беларусы, якія прыйшлі на акцыю, заклікалі парламентарыяў і іншых адказных літоўскіх чыноўнікаў выратаваць Васіля Верамейчыка.

У акцыі, як піша delfi.lt, прынялі ўдзел каля сотні чалавек. Яны трымалі беларускія нацыянальныя сцягі і плакаты з надпісамі "Лукашэнку — у Гаагу", "ДДБ уяўляе пагрозу дзяржаўнай бяспецы", "Пытанні ветэранаў і іх сем'яў павінны стаць прыярытэтам міжнароднай палітыкі".

Адна з арганізатарак акцыі Таццяна патлумачыла журналістам, што яны хочуць звярнуць увагу літоўскіх ведамстваў, што Верамейчыку можа пагражаць смяротнае пакаранне. Таму варта зрабіць усё магчымае, каб выратаваць чалавека, "які змагаўся за свабоду Украіны і Еўропы". Грамадзянская супольнасць Беларусі падпісала звароты, адрасаваныя Сейму, міністрам унутраных спраў і юстыцыі. Зарэгістраваць іх у рэестры дакументаў плануецца ў чацвер.

Падтрымаць беларусаў прыйшоў сацыял-дэмакрат Альгірдас Сісас: "Спадзяюся, што новы міністр унутраных спраў разгледзіць унутраныя дакументы і прыме пастанову аб тым, хто ўяўляе пагрозу для Літвы, а хто не".

Пра  арышт Васіля Верамейчыка і дэпартацыю ў Беларусь стала вядома на мінулым тыдні. Перад гэтым ён прасіў дазвол жыць у Літве, але Дэпартамент міграцыі адмовіў яму. Дэпартамент дзяржбяспекі заявіў, што экс-каліновец уяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы.

Васіль Верамейчык служыў у войску, але ў 2016-м звольніўся і перайшоў у IT-сферу. У 2020-м удзельнічаў у пратэстах, трапіў пад пераслед, эміграваў ва Украіну. Пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі ўступіў у полк імя Кастуся Каліноўскага, удзельнічаў у баях, быў узнагароджаны медалём. 

Акцыя ў падтрымку экс-каліноўца Верамейчыка прайшла каля Сейма Літвы
Акцыя ў Вільні ў падтрымку Васіля Верамейчыка / delfi.lt
Акцыя ў падтрымку экс-каліноўца Верамейчыка прайшла каля Сейма Літвы
Акцыя ў Вільні ў падтрымку Васіля Верамейчыка / delfi.lt
Акцыя ў падтрымку экс-каліноўца Верамейчыка прайшла каля Сейма Літвы
Акцыя ў Вільні ў падтрымку Васіля Верамейчыка / delfi.lt

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі