Аксёнаў: У Крыме не будзе геяў і аднаполага сэксу
Самаабвешчаны прэм'ер-міністр Крыма выступіў са скандальнай заявай.
На паседжанні свайго ўраду Сяргей Аксёнаў заявіў, што сэкс-мяньшыні тут [на крымскай зямлі] "не патрэбны і не дапушчальныя", што геяў у Крыме не будзе. Чалавеку, які з ім не пагадзіўся, Аксёнаў прапанаваў выйсці на вуліцу да паліцыі ці самаабароны, якая "за тры хвіліны хутка патлумачыць напрамак і арыентацыю, якой трэба трымацца", інфармуе ТСН.
Дарэчы, паводле некаторых звестак, у Крыме жывуць 10 тысяч прадстаўнікоў сэкс-мяньшынь.
Фота — ria.ru