Актывістам БРСМ у ВНУ будуць даваць права першачарговага размеркавання

Андрэй Іванец (у цэнтры) / БЕЛТА
Андрэй Іванец (у цэнтры) / БЕЛТА

Пры размеркаванні выпускнікоў універсітэтаў можа ўлічвацца актыўная грамадская дзейнасць. Пра гэта журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Міністр нагадаў, што ўлетку 2022 года Саўмін прыняў новую пастанову аб размеркаванні выпускнікоў ВНУ. Згодна з ёй пры размеркаванні нароўні з паспяховасцю будзе ўлічвацца і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта.

"Рэктар, дэкан факультэта могуць хлопцам і дзяўчатам, якія, можа быць, крыху горш вучыліся, але былі вельмі актыўныя ў грамадскім жыцці, прадастаўляць права першачарговага размеркавання",перадае БЕЛТА словы Іванца. Чыноўнік назваў гэта сур'ёным бонусам для матывацыі.

Раней першачарговае права на размеркаванне ў ВНУ атрымлівалі выдатнікі. Яны маглі выбраць найлепшае, найбольш зручнае для сябе месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі