Акумулятарны завод у Брэсце прайшоў экалагічную экспертызу

Акумулятарны завод у Брэсце прайшоў экалагічную экспертызу

Акумулятарны завод "АйПауэр" у Брэсце 9 красавіка атрымаў станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, піша "Віртуальны Брэст". Яно зацверджанае загадам Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў Мінпрыроды.

На прадпрыемстве заяўляюць. што яны абвяшчалі аб правядзенні грамадскай экалагічнай экспертызы. Аднак заяўнікі, маўляў, адмовіліся атрымліваць праектную дакументацыю і праводзіць саму грамадскую экспертызу. Таму 24 лютага прадпрыемства падало дакументы на дзяржаўную экспертызу. 

Цяпер, згодна з заканадаўствам, на акумулятарным заводзе павінны прайсці індывідуальныя выпрабаванні і комплекснае апрабаванне змантаванага абсталявання. Будуць выпрабаваныя таксама сістэмы водазабеспячэння, каналізацыі, ацяплення, вентыляцыі ды інш. 

Брастаўчане больш за два гады змагаліся супраць будаўніцтва акумулятарнага завода на ўскрайку горада, бо лічаць яго экалагічна шкодным прадпрыемствам. Урэшце іх падтрымаў кіраўнік вобласці і нават Аляксандр Лукашэнка. Паколькі запуск завода не адбыўся ў запланаваныя тэрміны, Брэсцкі аблвыканкам спаганяе грошы, інвеставаныя ў яго пабудову — 5,7 мільёна рублёў. 

Дзякуючы пратэстам высветлілася, што пры будаўніцтве завода былі падлогі ў экалагічных дакументах. Кіраўніцтва кампаніі "АйПаўэр" было затрыманае Камітэтам дзяржбяспекі ў рамках крымінальнай справы, але потым адпушчанае пад падпіску. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі