Akute, "Палац" і Hurma сыграюць канцэрт у падтрымку беларускага незалежнага кіно

Akute, "Палац" і Hurma сыграюць канцэрт у падтрымку беларускага незалежнага кіно

Беларускія гурты Akute, "Палац", Hurma, K (tocka K), Martin S. і спявачка Pauline 1 красавіка сыграюць дабрачынны канцэрт у падтрымку беларускага незалежнага кіно. Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на рэалізацыю кінапраекта "Душы мёртвыя", сацыяльнай драмы, якая разбурае агульнапрынятыя стэрэатыпы пра людзей з інваліднасцю.

Па словах аўтараў, "гэта дынамічны, яскравы фільм. Інавацыйная аператарская праца: фільм быў зняты адным кадрам, так доўга ў Беларусі яшчэ ніхто не здымаў. Акцёрскі склад — гэта сумесная праца прафесійных акцёраў вядучых тэатраў Беларусі і людзей з інваліднасцю".

Re:Рublic, 1 красавіка, 19.00

Кошт квіткоў: 90.000 (першыя 100), 130 000 (астатнія і на ўваходзе)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі