Ала Пугачова вярнулася ў Расію "наводзіць парадкі ў галовах"

Ала Пугачова​ / РИА Новости
Ала Пугачова​ / РИА Новости

Ала Пугачова, якая разам з сям'ёй пакінула Расію пасля пачатку вайны, вярнулася ў Расію. Аб гэтым піша ТАСС са спасылкай на памочніцу спявачкі Алену Чупракову. Паводле яе слоў, Пугачова прыехала ў Расію "ўжо даўно".

27 жніўня мадэльер Ігар Гуляеў апублікаваў відэа з Пугачовай. З яго вынікае, што прымадонна расійскай эстрады знаходзіцца ў Маскве.

Інфармацыя аб ад'ездзе Алы Пугачовай і яе сям'і з Расіі з'явілася ў пачатку сакавіка — яе муж — комік Максім Галкін — з першага дня вайны публічна падтрымаў Украіну. У Расіі Галкін тут жа стаў непажаданым артыстам — яго канцэрты адмяняліся, сарваліся ўсе кантракты, а прапагандысты выступілі з ідэяй забраць дом артыста ў Падмаскоўі і перадаць яго ўкраінскім уцекачам. Пасля ад'езду з Расіі сям'я пасялілася ў Ізраілі.

Пугачова адпрэчыла сцвярджэнні, што з'ехала з Расіі назаўжды. Спявачка заявіла, што "вакацыі, адпачынак і лячэнне не лічацца эміграцыяй". Пазней яна сказала, што вернецца ў Расію да пачатку навучальнага года ў верасні. 27 жніўня яна пацвердзіла журналістам, што 1 верасня яе дзеці ідуць у школу, а сама яна збіраецца заняцца навядзеннем "парадку ў галовах".

Ала Пугачова публічна не каментавала вайну, аднак Максім Галкін робіць гэта рэгулярна. Цяпер ён выступае з канцэртамі ў Еўропе, выказваючы падтрымку Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі