Алексіевіч: Страшна мець справу з гэтай уладай

Алексіевіч: Страшна мець справу з гэтай уладай

Беларуская пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у інтэрв'ю рускай службе "Бі-Бі-Сі" паразважала пра журналістыку ў цяперашнім свеце. Сёлета яна стала адной з лаўрэатак прэміі імя Ганны Паліткоўскай, заснаванай няўрадавай міжнароднай арганізацыяй RAW in WAR (Дапамагчы ўсім жанчынам у вайне) з Вялікабрытаніі.

Адно з пытанняў было пра тое, што журналістыка застаецца небяспечнай прафесіяй, а значыць яна па-ранейшаму існуе як "чацвёртая ўлада"?

"Пачынае думаць, што так, існуе, — кажа Алексіевіч. — Я пра гэта не думала, хаця калі мы збіраемся, мы ўжо гаворым пра тое, што займацца журналістыкай небяспечна.

З аднаго боку, страшна мець справу з гэтай уладай. З іншага боку, як бы ўлада ні надзімалася, ні ў Расіі, ні ў Беларусі яна ў прынцыпе не кантралюе сітуацыю.

Я гэта асабліва адчула, калі была ў Адэсе і ўпершыню нечакана сутыкнулася з пагрозамі незразумела ад каго: ці то нейкі рускі след, ці то ўкраінская тусоўка — там дзяржава гэта не кантралюе.

Сумленны журналіст, які не прыслугоўвае, ня дагаджае, кідае выклік усёй гэтай сістэме, якая склалася, і ставіць сябе пад удар. Сёння гэта абсалютна відавочна: забойствы адбываюцца часта і нават можна сказаць, што яны пачашчаюцца, іх становіцца ўсё больш. І калі раней мы дакладна ведалі ворага, то сёння ён прызвычаіўся хавацца, і вельмі цяжка знайсці сляды".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі