Алеся Міхалевіча адпусцілі

Алеся Міхалевіча адпусцілі

Экс-кандыдата ў прэзідэнты і палітуцекача Алеся Міхалевіча, які сёння быў затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы, адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Мілана. Паводле яе інфармацыі, Міхалевіча прывязе ў Мінск актывіст руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.  

Алесь Міхалевіч удзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі 2010 года і быў арыштаваны па справе аб масавых беспарадках. Пасля двухмесячнага арышту ў СІЗА КДБ ён быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе і зрабіў гучныя заявы для прэсы аб катаваннях у следчым ізалятары. Пасля гэтага ён змог таемна выехаць за мяжу і атрымаць палітычны прытулак у Чэхіі.

Пасля таго, як у канцы жніўня былі вызваленыя шэсць палітвязняў, у тым ліку былы кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч, Алесь Міхалевіч заявіў, што вернецца ў Беларусь.

Фота: Facebook Юрася Губарэвіча

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі