Alekseev прадставіў песню на "Еўрабачанне-2018"

Alekseev прадставіў песню на "Еўрабачанне-2018"

Украінскі поп-спявак Мікіта Аляксееў, які возьме ўдзел у беларускім нацыянальным адборы на "Еўрабачанне-2018", прадставіў конкурсную песню "Forever". Трэк напісалі Кірыл Паўлаў і Яўген Мацюшэнка. 

Alekseev — папулярны на постсавецкай прасторы 24-гадовы спявак. Да снежня ён працаваў з украінскім прадзюсарам Русланам Квінтам. Хлопец збірае тысячныя залы ў Расіі, Беларусі і Украіне, а яго кліпы дасягаюць мільённых праглядаў. Цяпер Аляксееў разышоўся з Квінтам (Руслан стаў кампазітарам і музычным прадзюсарам сёлетняга украінскага нацыянальнага адбору) і вырашыў паспрабаваць шчасця ў Беларусі.

Неўзабаве музыка прадставіць кліп на песню "Forever", зняты небезвядомым Аланам Бадоевым. Прадзюсаваннем Аляксеева цяпер займаецца вядомы ўкраінскі рэжысёр шоу Алег Баднарчук.


Праслухоўванне конкурсных заявак адбудзецца 11 студзеня ў Белтэлерадыёкампаніі. Яго можна будзе глядзець online на сайце медыяхолдынгу пачынаючы з 12.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі