Алейнік у ААН абураўся, што Беларусь абвінавачваюць у дапамаганні агрэсіі РФ

Сяргей Алейнік

Сяргей Алейнік / facebook.com/belarusmfa/

Міністр замежных спраў РБ Сяргей Алейнік у сваім выступе на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН, прысвечанага сітуацыі ва Украіне, абураўся, што Беларусь абвінавачваюць у дапамаганні расійскай агрэсіі. Ён назваў гэта "поўным абсурдам", нягледзячы на тое, што расійскія войскі 24 лютага 2022-га ўварваліся ва Украіну з беларускай тэрыторыі і вялі з яе ракетныя абстрэлы. Якія аргументы Алейніка? Рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў 2022-м садзейнічаў правядзенню ў Беларусі расійска-ўкраінскіх мірных перамоваў. РБ з сакавіка мінулага года прымае ўкраінскіх бежанцаў (але забыўся апраўдацца за ўдзел у выкраданні ўкраінскіх дзяцей).

"Беларусь, як ніхто іншы, зацікаўлена ў больш хуткім мірным урэгуляванні гэтага канфлікту", — заявіў міністр. І яшчэ паабураўся, што на рэжым Лукашэнкі накладзены "незаконныя санкцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі