Алімпіяда: бабслеіст, які зламаў дзверы ў душы, цяпер захрас у ліфце
Амерыканец Джоні Куін захрас у ліфце свайго гатэля ў Сочы.
Пра гэта спартовец паведаміў у сваім блогу ў Twitter, перадае ВВС. "Ніхто ў гэта не паверыць, але мы толькі што затрымаліся ў ліфце", — напісаў Куін.
У мінулую суботу ён зламаў дзверы ў душавой свайго гатэльнага нумара, калі зразумеў, што не зможа выбрацца адтуль іншым спосабам. Фотаздымак зламаных дзвярэй спартовец выклаў у сацыяльныя сеткі.
Фота з сацыяльных сетак