Алімпійскі смартфон Уладзіслава Ганчарова сышоў з аўкцыёну за 3600 долараў

Алімпійскі смартфон  Уладзіслава Ганчарова сышоў з аўкцыёну за 3600 долараў

Пераможца Алімпіяды ў Рыа ў скоках на батуце Уладзіслаў Ганчароў прадаў свой алімпійскі смартфон Galaxy S7 edge Olympic Games Edition з аўкцыёну за 7000 рублёў "новымі" (70 мільёнаў). 

Гэтыя грошы будуць пералічаныя ў віцебскую школу алімпійскага рэзерву, дзе вучыўся Уладзіслаў. Сустрэча з пераможцам аўкцыёну запланаваная на 29 жніўня. Пра гэта сам Ганчароў распавёў Еўрарадыё.

Уладзіслаў Ганчароў: "Пакуль я не размаўляў з гэтым чалавекам, дамовіліся толькі на сустрэчу на панядзелак. Гэта хлопец. Сёння даведаюся рэквізіты рахунку і пералічу грошы".

Эксклюзіўныя смартфоны Galaxy S7 edge Olympic Games Edition атрымалі ўсе спартсмены, якія ўдзельнічалі ў летняй Алімпіядзе-2016. Некаторыя алімпійцы амаль адразу ж пачалі прадаваць смартфоны. Сярод іх аказаўся і Ганчароў, які хацеў за яго атрымаць 2000 рублёў. 

Пасля перамогі Ганчарова смартфон вырашылі прадаць праз аўкцыён, а грошы перавесці ў віцебскую школу алімпійскага рэзерву. Пачатковы кошт смартфона быў 2000 рублёў "новымі" (20 мільёнаў).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі