Аліса Сыракваш: любіць сябе такімі, якія мы ёсць — мая нацыянальная ідэя

Аліса Сыракваш / Фота: Сяргей Міхаленка

Аліса Сыракваш / Фота: Сяргей Міхаленка

13 лютага ў эфіры Еўрарадыё — прэзідэнтка асацыяцыі “Беларусы Парыжа”, прадстаўніца Народнай амбасады ў Францыі, сяброўка французскай асацыяцыі “Новыя дысідэнты”, відэакаларыстка Аліса Сыракваш.

Сёння мы як нацыя знаходзімся (а можа, і знаходзіліся ў такім стане цягам многіх гадоў) у дэпрэсіі. А першы крок, каб выйсці з гэтага стану — пачаць сябе любіць. Нам трэба паглядзець на нас такіх, якія мы ёсць, і пачаць сябе любіць. Палюбіць сябе як нацыю, як культуру, як ментальнасць. Нам жыццёва неабходна пачаць любіць і паважаць сябе незалежна ад стаўлення да нас іншых і не азіраючыся на іншых, перакананая Аліса Сыракваш.

Пра тое, чаму беларусы больш глядзяць у бок іншых нацый, а сабой не прывыклі ганарыцца, якіх колераў можа быць наша нацыянальная ідэя і як нам захаваць сябе ў эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алісай Сыракваш.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                                                            
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.