Альпініст: У валёнках заўжды цёпла

Еўрарадыё: Некаторыя людзі адмаўляюцца ад скуры, бо не хочуць забіваць жывёл. Што вы можаце параіць цёплае?

Юры Акудовіч: На сёння столькі розных сінтэтычных замяняльнікаў, што кожны, хто не хоча насіць натуральнае, адназначна знойдзе для сябе замену. Не забіваючы жывёл, можна абраць ваўняную вопратку. Яна натуральная і цёплая, а сінтэтыка часта не вытрымлівае марозу. У сінтэтыцы чалавек хутка пацее, не ўсе сінтэтычныя рэчы праводзяць вільгаць, таму чалавек хутка мерзне. Хаця цяпер ёсць ужо дастаткова матэрыялаў, якія затрымліваюць вільгаць і не ўплываюць адмоўна на стан здароўя.

Еўрарадыё: Але натуральнае мае перавагу?..

Юры Акудовіч: Так. Натуральныя матэрыялы лепш ахоўваюць цела ад кліматычных змен.

Еўрарадыё: А як выбраць цёплы абутак? Што галоўнае?

Юры Акудовіч: Каб абутак быў не цесны. Цесны абутак, нават калі ён і цёплы, усё адно парушае цыркуляцыю крыві, і чалавек пачынае мерзнуць. Важная таксама таўшчыня падэшвы. Трэба, каб падэшва не прамярзала. Гэта вельмі істотна, бо зверху абутак не так прамярзае, як знізу. Асабліва, калі снег, лёд, калі вы стаіце на прыпынку. Калі падэшва тонкая, то трэба набыць добрую вусцілку. На маю думку, найлепшая вусцілка – лямцавая. У валёнках заўжды цёпла.

Поўная версія размовы тут:

120130 Akudovich s.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі