Альшанскі фермер выкінуў гуркі пад колы, каб не здаваць за нізкую цану

Альшанскі фермер выкінуў гуркі пад колы, каб не здаваць за нізкую цану

Фермеры з аграгарадка Альшаны Столінскага раёна выкінулі гуркі пад колы фуры і бусіка, каб не здаваць іх па нізкай цане. Відэа здарэння апублікаваў партал "Першы Рэгіён".

Альшаны лічацца гурковай сталіцай Беларусі. Яшчэ пару тыдняў таму закупачная цана на гуркі тут была 40 капеек за кілаграм, але цяпер абрынулася да 10 капеек.

Мясцовыя жыхары кажуць, што атрыманыя грошы не пакрыюць нават выдаткі на вырошчванне гародніны.

У інтэрнэце з'явіліся два ролікі з ураджаем, выкінутым пад колы. У адным выпадку па гурках едзе мікрааўтобус, у другім — фура.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі