Аляхновіч: пароль каліноўцаў “Люблю Беларусь!” сёння зноў набыў актуальнасць
17 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч.
Словы “абы не было вайны” маюць для беларусаў сакральнае значэнне. Гісторыя навучыла наш народ імкнуцца сябраваць з усімі — і з Захадам, і з Усходам. А ў канфліктнай сітуацыі адыходзіць убок і заставацца нейтральнымі. Менавіта таму сёння беларусам так цяжка адважыцца і зрабіць адназначны геапалітычны выбар. Тым не менш калі абставіны не пакінуць іншага выйсця і выбар гэты рабіць будзе неабходна, то сёння ён відавочны, перакананы Алесь Аляхновіч.
Пра тое, як звязаныя эканоміка і нацыянальная ідэя, чаму не трэба адкладаць пытанні адраджэння беларускай мовы, папулярызацыі культуры і вяртання гістарычнай спадчыны на неакрэсленую будучыню, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Аляхновічам.
Чытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.