Аляксандр Ермаковіч: Нам трэба перамагаць лонданскі “Арсенал”

Аляксандр Ермаковіч: Нам трэба перамагаць лонданскі “Арсенал”

Пасля хатняй нулявой нічыі з сербскай камандай “Црвена Звезда”, БАТЭ апусціўся на апошняе месца ў групе “Н” Лігі Еўропы. Справа ў тым, што “Кёльн” сенсацыйна абыграў лонданскі “Арсенал” (1:0). У “Арсенала” засталося 10 ачкоў, “Црвена Звезда” і “Кёльн” маюць па 6, у БАТЭ — 5 ачкоў. У апошнім туры, 7 снежня, БАТЭ згуляе ў гасцях з “Арсеналам”, а “Црвена Звезда” будзе прымаць “Кёльн”. Каб трапіць у плэй-оф, барысаўчанам трэба выйграваць у зорнага клуба, якім з’яўляецца “Арсенал”, ды яшчэ на яго полі, і спадзявацца на нічыю ў іншым паядынку.

“Там будзе зусім іншы матч, цытуе словы галоўнага трэнера БАТЭ Аляксандра Ермаковіча прэс-служба клуба. — Новая сустрэча, і паглядзім, як яна складзецца. Выдатна разумеем, што для выхаду ў накаўт-раўнд нам трэба перамагаць… Разумеем, хто нам супрацьстаіць. Тым не менш, пакуль ёсць нейкія шанцы, будзем спрабаваць”.

Як вядома, 28 верасня на “Барысаў-Арэне” БАТЭ прайграў “Арсеналу” з лікам 2:4.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі