Аляксандр Глеб і яшчэ 5 гульцоў зборнай не выйдуць супраць Славакіі ды Македоніі
У заключных адборачных матчах чэмпіянату Еўропы 2016 па футболе супраць Славакіі ды Македоніі на поле не выйдуць шэсць гульцоў беларускай футбольнай зборнай.
Па словах галоўнага трэнера каманды Аляксандра Хацкевіча, якія перадае БелаПАН, гаворка ідзе пра Ігара Шытава, Рамана Бегунова, Аляксандра Глеба, Цімафея Калачова, Івана Маеўскага і Сяргея Карніленку.
Гульня супраць Славаккіі пройдзе 9 кастрычніка на выездзе, а з македонскай зборнай беларускія футбалісты сустрэнуцца ў сябе дома 12 кастрычніка.
Адсутнасць названых шасці гульцоў Хацкевіч назваў нефатальнай, бо каманда ўжо не змагаецца за выхад у фінальную частку Еўра-2016. На яго думку, цяпер у іншых гульцоў з'явіўся шанец паказаць сябе.
Становішча камандаў у групе С пасля васьмі тураў: Іспанія — 21 ачко (розніца мячоў 18-3), Славакія — 19 (13/05), Украіна — 16 (12-3), Беларусь — 7 (7-14), Люксембург — 4 (4-19), Македонія — 3 (6-16).