Аляксандр Лукашэнка: Да Бяляцкага могуць прымяніць амністыю (відэа)

Пытанне пра палітвязня задаў дырэктар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай. Ён нагадаў, што прадстаўнікі грамадскасці даўно кампенсавалі шкоду, якую, па вызначэнні суда, нанёс дзяржаве праваабаронца Алесь Бяляцкі.



У адказ Аляксандр Лукашэнка даручыў першаму намесніку сваёй адміністрацыі Аляксандру Радзькову праверыць гэтую інфармацыю.



"Гэта сур'ёзны аргумент. Тут справа не ў палітыцы і не ў пазіцыі самога Бяляцкага. Клянуся вам, я яго не ведаў і не ведаю", — перадае БелаПАН словы Лукашэнкі. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы зазначыў, што "падаткі — гэта святое".



Па словах кіраўніка дзяржавы, калі інфармацыя аб кампенсацыі шкоды пацвердзіцца, мусіць разглядацца пытанне пра амністыю да Бяляцкага.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі