Аляксандр Лукашэнка наведае Маскву з афіцыйным візітам

Аляксандр Лукашэнка наведае Маскву з афіцыйным візітам

14 снежня Аляксандр Лукашэнка ляціць у Маскву з двухдзённым афіцыйным візітам, на запрашэнне расійскага прэзідэнта. Гэты візіт мусіў адбыцца яшчэ ў канцы лістапада, але быў перанесены. У выніку, першы афіцыйны візіт пасля прэзідэнцкіх выбараў Лукашэнка здзейсніў не ў Расію, як планаваў, а ў В'етнам (а пасля яшчэ наведаў Туркменістан).

У Маскве пройдуць перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна як па беларуска-расійскіх адносінах, так і па пытаннях міжнароднай палітыкі. Верагодна, гаворка пойдзе пра планы расійскага кіраўніцтва стварыць авіябазу ў Беларусі. Магчыма, Пуцін выкажацца наконт прапановы беларускага кіраўніка да Расіі і Турцыі зрабіць крокі насустрач і спыніць канфлікт.

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі