Аляксандр Лукашэнка паляцеў на Алімпіяду ў Сочы

"На запрашэнне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Аляксандр Лукашэнка наведае цырымонію адкрыцця XXII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы", — цытуе паведамленне прэс-службы кіраўніка дзяржавы "Интерфакс-Запад".



Праграмай візіту таксама прадугледжаны "шэраг міжнародных сустрэчаў". Акрамя таго, запланаваныя мерапрыемствы па пытаннях далейшага развіцця інфраструктуры беларускіх аб'ектаў у Сочы і Краснай Паляне.

Нагадаем, урачыстае адкрыццё Алімпійскіх гульняў пройдзе 7 лютага.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі