Аляксандр Лукашэнка правёў змены ў кіраўніцтве Нацыянальнага банка
20 ліпеня Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг прызначэнняў у кіраўніцтве Нацбанка.
Намесніцай старшыні праўлення стала начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскіх аперацый, член праўлення Ілона Лядніцкая, перадае БЕЛТА.
На другі тэрмін у праўленні Нацбанка прызначаная начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Алена Машніна. Таксама чальцамі праўлення Нацбанка сталі начальнік галоўнага праўлення аперацый на фінансавых рынках Дзяніс Гарагляд і начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Дзмітрый Мурын.
Старшыня праўлення Павел Калаўр коратка распавёў кіраўніку дзяржавы пра кар'ерны шлях кандыдатаў. Па яго словах, гэта граматныя і ініцыятыўныя спецыялісты.
Пасля нарады з удзелам Лукашэнкі Ілона Лядніцкая распавяла журналістам, што пры прызначэнні пастаўлена задача ўдасканальвацб банкаўскі нагляд, найперш — у процідзеянні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам. Таксама кіраўнік дзяржавы гаварыў пра перспектывы лічбавізацыі банкаўскіх аперацый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.