Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Маскву

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Маскву

23 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Маскву з працоўным візітам. Беларускі борт нумар адзін прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Унукава, перадае БЕЛТА.

24 чэрвеня кіраўнік Беларусі разам з сынамі будзе прысутнічаць на ваенным парадзе ў Маскве. У парадзе, які пройдзе на Краснай плошчы прымуць удзел не толькі расійскія вайскоўцы, але і прадстаўнікі 13 дзяржаў, у тым ліку Беларусі.

Парад, першапачаткова прызначаны на 9 траўня, быў перанесены ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Ва ўсім еўрапейскім рэгіёне 9 траўня парад адбыўся толькі ў Мінску. 

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Маскву
Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Маскву / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі