Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

У пятніцу, 27 студзеня, Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Як інфармавала Еўрарадыё, міністрам аховы здароўя стаў міністр працы Валерый Малашка. Таксама кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне некалькіх старшыняў райвыканкамаў, кіраўнікоў раённых адміністрацый, намеснікаў і першых намеснікаў міністраў.

Як інфармуе БЕЛТА, першым намеснікам міністра спорту і турызму будзе працаваць Вячаслаў Дурноў. Намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання ўзгоднена кандыдатура Алы Ламакінай. Дзмітрый Круты стаў першым намеснікам міністра эканомікі, Павел Уцюпін і Аляксандр Чарвякоў сталі намеснікамі міністра эканомікі. У міністра энергетыкі з'явіўся новы першы намеснік — Віктар Каранкевіч, намеснікам міністра энергетыкі будзе працаваць Вольга Пруднікава. Дзмітрый Барташэвіч стаў намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Анатоль Дарожка — старшынёй Камітэта дзяржкантроля Гродзенскай вобласці, Сяргей Забагонскі — дырэктарам "Белгеадэзіі", Станіслаў Жэромскі — гендырэктарам "Гомельбудматэрыялаў", Андрэй Брышцелёў — старшынёй праўлення Беларускага банка развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк".

Узгоднена кандыдатура Уладзіміра Сенчука на пасаду старшыні Брэсцкага райвыканкама, Уладзімір Бурмістраў стаў старшынёй Ельскага райвыканкама, Ігар Шалудзін — старшынёй Астравецкага райвыканкама, Павел Найдзёна — старшынёй Бабруйскага райвыканкама, Канстанцін Жыгуцкі — старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама, Васіль Віцюнаў — старшынёй Шклоўскага райвыканкама, Аляксандр Пракопаў — старшынёй Мсціслаўскага райвыканкама, Андрэй Кунцэвіч — намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Юрый Ільюшчыц і Уладзімір Цумараў сталі членамі Магілёўскага аблвыканкама.

Вячаслаў Дашкевіч будзе працаваць кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста, Сяргей Казачка — кіраўніком адміністрацыі Новабеліцкага раёна Гомеля, Алег Бялінскі — кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі