Аляксандр Лукашэнка: школа не можа быць па-за палітыкай
Школа не можа быць па-за палітыкай. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на Рэспубліканскай педагагічнай нарадзе 24 жніўня.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што і палітыка не бывае без школы.
"Пытанне, якое сёння, як гаворыцца, вісіць у паветры: ці павінна школа ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны? Адказ адназначны: школа не можа быць па-за палітыкай. Наогул палітыкі не бывае без школы. Але палітыка там павінна быць толькі адна — дзяржаўная. Сцяг і гімн — дзяржаўныя. І давайце спынім размовы на гэтую тэму", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Беларускія ўлады актыўна ўзяліся за ідэалагічную апрацоўку школьнікаў. Як распавядала Еўрарадыё, у школах таксама ўводзіцца факультатыў "Духоўнасць і патрыятызм".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.