Аляксандр Лукашэнка: "Усе хочуць укусіць Беларусь"

Аляксандр Лукашэнка: "Усе хочуць укусіць Беларусь"

Падчас паездкі ў Бабруйск Аляксандр Лукашэнка зноў заявіў, што каранавірус стаў палітыкай. І на Беларусь праз гэта сталі нападаць. 

"Усе глядзяць, за што б укусіць Лукашэнку, Беларусь — яны выбіліся з шэрагу. Дык не трэба здзіўляцца. Усё гэта таму, што мы захавалі сістэму і прывялі яе ў парадак. І так здарылася, што мы больш-менш апынуліся гатовыя да гэтай заразы і не толькі да яе", — перадае БЕЛТА заяву кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка патлумачыў свае словы пра тое, што ад каранавіруса ў Беларусі ніхто не памёр. "Яшчэ раз паўтараю: ад каранавіруса нават у вас у Магілёўскай вобласці ніхто не памёр. Усе паміраюць ад хранічных хвароб, а любы вірус жа б'е па слабых, у каго імунітэту няма. Вось, што я меў на ўвазе", — паведаміў ён.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, ад каранавіруса і падобных інфекцый памірае значна менш людзей, чым, напрыклад, ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў, анкалогіі ды цукровага дыябету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі