Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра газавы канфлікт Беларусі з Расіяй

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра газавы канфлікт Беларусі з Расіяй

У пятніцу, 7 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра газавы канфлікт Беларусі з Расіяй. "У нейкай ступені лёд крануўся", — сказаў кіраўнік дзяржавы, выступаючы перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і чальцамі Савета Рэспублікі 5-га і 6-га скліканняў.

"Сямашка дакладваў, што ёсць нейкія новыя прапановы. Думаю, што прэзідэнт Расіі ўмяшаўся ў гэтае пытанне. Нам біцца з-за гэтага не варта. Мы людзі разумныя, гатовыя, дзе трэба, адступіць, гатовыя да кампрамісаў. Але гэта трэба рабіць сумленна", — сказаў Лукашэнка.

Як вядома, беларускі бок спадзяецца на іншую цану, больш нізкую, на расійскі газ. Аднак перамовы пакуль не даюць выніку. Больш таго, расійскі бок неаднаразова заяўляў, што Беларусь мае значную запазычанасць (да 300 мільёнаў долараў). На фоне газавага канфлікту Расія скараціла пастаўкі нафты ў нашу краіну. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што "гэтае пытанне складанае".

"Нас вырашылі пакараць: калі вы нам не даплачваеце, мы вам скароцім пастаўкі нафты, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Але нафта ўся не проста пад пагадненнямі, яна ўся закантрактаваная пад пэўны кошт. Немагчыма змешваць пытанні нафтавыя і газавыя".

Кіраўнік Беларусі паведаміў дэпутатам і сенатарам, што вядуцца перамовы з Іранам аб пастаўках нафты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі