Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Брысбене
Беларуска Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўную сетку тэніснага турніру ў аўстралійскім Брысбене. У першым раундзе кваліфікацыі яна перамагла амерыканку Джулію Босерап — 6:1, 6:4, у другім туры была мацнейшай за аўстралійку Ізабэль Уолас — 6:3, 6:1, а ў апошнім адборачным матчы перамагла расіянку Паліну Монаву — 3:6, 7:5, 6:2.
У першым матчы асноўнага турніру Сасновіч згуляе з прадстаўніцай Францыі Крысцінай Младзенавіч, 11-й ракеткай свету. Сама беларуска цяпер займае 88-е месца ў сусветным рэйтынгу.
Яшчэ адна наша тэнісістка Вера Лапко не здолела прайсці кваліфікацыю — у першым туры саступіла Даяне Ястрэмскай з Украіны — 2:6, 4:6.